Description:
Святла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская (у дзявоцтве Піліпчук; нар. 11 верасня 1982, Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская палітычная дзяячка, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года; перакладчыца.
Згодна з афіцыйна абвешчанымі вынікамі выбараў, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года, Ціханоўская набрала крыху больш за 10 % галасоў выбаршчыкаў, заняўшы другое месца. На думку яе прыхільнікаў і шэрагу аналітыкаў, вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя: на самай справе, Святлана Ціханоўская набрала значна больш галасоў, чым пра гэта заяўлена рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, і павінна лічыцца абраным прэзідэнтам краіны (або праходзіць у другі тур разам з А. Лукашэнкам).
Photo author:
Аўтар: Bundesministerium für europäische und internationale Angelegenheiten - _MGR6259, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=105253730