Description:
BYPOL — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Аб’яднанне вядзе YouTube- і Telegram-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі.
Ініцыятыва выступае супраць палітыкі А. Р. Лукашэнка, а таксама не прызнае яго легітымным прэзідэнтам. Удзельнікі BYPOL лічаць абраным прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую.